Выбіраюць лепшага азеляніцеля Мінска

11 июня 2014
Жар-птушка, матрошка і іншыя казачныя персанажы ажылі на клумбах сталічнага парку імя Горкага. Сёння там выбіраюць лепшага азеляніцеля Мінска. У конкурсе удзельнічалі 11 каманд з усіх раёнаў сталіцы. Канкурсантам трэба было за дзве гадзіны стварыць непаўторную кветкавую кампазіцыю. Для ўвасаблення самых смелых фантазій ім спатрэбіліся тры тысячы аксамітак, бягоній, пятуній, а таксама элементы дэкору з гліны і дрэва.

Тэма казачных персанажаў абрана невыпадкова. Кветкавыя кампазіцыі дапамогуць наведвальнікам дзіцячага парку прачуць прыгажосць лета.