Другі раз за лета гарыць кватэра ў завулку Кузьмы Чорнага

26 августа 2013
Пажарны апавяшчальнік і пільныя суседзі дапамаглі супрацоўнікам МНС выратаваць чарговую ахвяру п'янага курэння. Некалькі хвілін спатрэбілася ратавальнікам на тое, каб зламаць металічныя дзверы ў кватэру і выратаваць яе гаспадара. П'янага ўладальніка кватэры даставілі ў бальніцу хуткай дапамогі з атручэннем. Мінулы раз мужчына абышоўся лёгкім спалохам, тады ён пакінуў без нагляду ежу на пліце.