Другая дэкада мая ў сталіцы была на 7 градусаў вышэйшай за норму

21 мая 2013

Рэкорд амаль сямі дзесяцігоддзяў належыць надвор’ю.  Другая дэкада мая ў сталіцы была на сем градусаў вышэйшай за норму. А сярэднясутачная тэмпература трымалася каля 20 градусаў. Такой спякоты сіноптыкі яшчэ ні разу не адзначалі за пасляваенны перыяд. Але трапічнае паветра імкліва пакідае і сталіцу, і краіну. Заўтра ў Мінску чакаюцца кароткачасовыя ападкі, магчыма і навальніца. Уначы да 15 цяпла, заўтра днём 24 з плюсам.