Усе жывёлагадоўчыя комплексы Мінскай вобласці пад пільным кантролем

22 августа 2013

Так найбольш эфектыўна ўдаецца пазбегнуць заражэннем інфекцыяй сярод жывёлін. На тэрыторыі ўсіх комплексаў ўваход забаронены. А за вароты пускаюць толькі з дазволу галоўнага санітарнага ўрача краіны. Дар'я Бігун больш падрабязна.



Нягледзячы на тое, што ўспышка віруснай інфекцыі была зафіксавана, на буйных жывёлагадоўчых комплексах гэта не адлюстравалася. Колькасць пагалоўяў на фермах удалося захаваць дзякуючы пільнаму кантролю. Нават ахоўнікі на фермах не маюць права вітацца за руку з незнаёмымі людзьмі.


Акрамя гэтага ўсе вытворчыя машыны праходзяць строгую дэзынфекцыю ў тры этапы. Першы пачынаецца пры ўездзе - усе колы машын абмываюцца спецыяльным дэзынфіцыруючым растворам. Усе астатнія апрацоўкі праводзяцца непасрэдна ў самім цэху. Дырэктар гэтага комплексу гаворыць, што гэта праблема для іх не новая. Такія апрацоўкі праводзяцца рэгулярна і ўжо на працягу не аднаго года.


Галоўным пераносчыкам інфекцый для свіней з'яўляецца сам чалавек. Таму асноўныя мерапрыемствы па дэзынфекцыі праходзяць самі супрацоўнікі цэхаў. Яны павінны мяняць сваё спецадзенне кожны раз пры ўваходзе на працу.


Кожны рабочы дзень, як у бальніцы, пачынаецца з агляду ўсіх свіней. Падазроных асобін адразу адпраўляюць на дадатковае даследаванне. У асобных кантэйнерах забітых жывёлін дастаўляюць у лабараторыі.


Зараз на жывёлагадоўчых комплексах працуюць штабы, якія пастаянна кантралююць меры бяспекі. Прадукты харчавання і трапілі ў black-ліст. З імі на тэрыторыю комплексу не пусцяць ні аднаго супрацоўніка. Дзякуючы гэтым жорсткім правілам успышкі інфекцыі ўдалося пазбегнуць і захаваць пагалоўе.