Уся ўвага ветэранам сталіцы

18 июня 2014

Матэрыяльную дапамогу да 70-годдзя вызвалення Беларусі атрымаюць ветэраны сталіцы, інваліды і ахвяры вайны. На працягу ўсяго года гэтым катэгорыям насельніцтва аказваецца сацыяльная дапамога. Работнікі тэрытарыяльных цэнтраў наведваюць ветэранаў, прыбіраюць іх кватэры, гатуюць ежу, ходзяць разам з імі ў медыцынскія ўстановы. Дарэчы, для ветэранаў запланавана правядзенне комплексных бясплатных медаглядаў.


Нагадаем, сёння у Мінску пражывае больш за 5 тысяч ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, у тым ліку 3 тысячы інвалідаў. Да вялікай Перамогі, акрамя матэрыяльнай дапамогі ўсе яны атрымаюць і памятные юбілейныя медалі.