Але сёння жыхары, напрыклад, Салігорска, Барысава і Маладзечна ўжо глядзяць сусветныя прэм'еры практычна адначасова з самымі буйнымі сталіцамі. Вялікае кіно даступна і для малых гарадоў і вёсак - выручаюць мабільныя кінастудыі.
Але як будзе развівацца кінаіндустрыя ў вобласці, якія гарады ўбачаць фільмы ў 3Д-фармаце ўжо зусім хутка - рэпартаж Антаніны Станкевіч.
Яшчэ некалькі гадоў таму кінатэатр Радзіма ў Маладзечне наўрад ці карыстаўся ажыятажным попытам. Але год таму тут правялі рэканструкцыю. Зручныя крэслы, шырокія праходы паміж імі і галоўнае - сучасны лічбавы фармат сёння дазваляюць жыхарам Маладзечна глядзець сусветныя прэм'еры практычна адначасова з Мінскам і іншымі сталіцамі свету.
Але сёння кінатэатр - гэта не толькі вялікі экран і добры гук. Радасць ад кінапрагляду дадаюць шэраг паслуг. Кінабар, кафэ - усё гэта можна наведаць пасля і перад сеансам.
Асаблівай папулярнасцю карыстаюцца паслугі 5Д-кіназалы. І хоць сеансы тут самыя кароткія - максімум 5 хвілін - поўнае адчуванне віртуальнага свету гарантавана. Ніякай магіі, проста сучасныя тэхналогіі.
Дарэчы, такія ж паўнавартасныя кінакомплексы зараз працуюць яшчэ ў Барысаве і Салігорску. Але жыхары малых гарадоў і вёсак таксама маюць магчымасць глядзець кіно хоць і не дзень у дзень з сусветнай прэм'ерай, але даволі аператыўна.
Дзе ў найбліжэйшы час з'явяцца новыя 3Д- і 5Д-кіназалы, калі лічба ўсталюецца ва ўсіх кінатэатрах сталічнай вобласці? Глядзіце заўтра ў выніковай праграме Навіны. Цэнтральны рэгіён.














