Усё больш мінчан сталага ўзросту выбіраюць рэнтныя адносіны

29 мая 2014
Ужо сёння 20 чалавек заключылі з горадам адпаведны дагавор. Нагадаем, такая форма соцабслугоўвання існуе ў сталіцы чацвёрты год, але раней ахвотнікаў атрымаць поўнае забеспячэнне у абмен на кватэру былі адзінкі. Сутнасць рэнтных адносін у тым, што адзінокі чалавек можа пераехаць у дом-інтэрнат альбо 5 разоў на дзень атрымліваць прафесійную дапамогу дома. За гэта яму штомесяц выплачваюць рэнту, а пасля смерці чалавека кватэра становіцца маёмасцю горада.

Уступіць у рэнтныя адносіны з горадам могуць пажылыя адзінокія людзі, якія маюць ва ўласнасці прыватызаваную кватэру.