Магчымасці развіцця ўнутранага турызму ў Беларусі

6 октября 2014
Экстрэмальны сплаў на байдарках, лясныя вандроўкі, а таксама адукацыйныя экскурсіі ў вёску. Такія магчымасці развіцця ўнутранага турызму ў Беларусі абмеркаваны ў рамках бізнес-праекта, які прайшоў у сталіцы. Маладых бізнесменаў чакалі трэнінгі і семінары. А завяршаў праграму практыкум - сплаў на байдарках і каноэ па Іслачы. Удзельнікамі сталі маладыя прадпрымальнікі з Беларусі, Расіі, Сірыі, Кітая і Шры-Ланкі, якія ўжо маюць свае праекты. Для іх гэта магчымасць знайсці новых бізнес-партнёраў, а таксама праверыць канкурэнтаздольнасць ідэй.

Рыма Епур, дырэктар маладзёжнага бізнес-інкубатара маладзёжнай сацыяльнай службы: Мы сёння змяняем усе стэрэатыпы і гаворым, што ў Беларусі шмат усяго цікавага. Турызм можа быць медыцынскім, спартыўным, тэатральным, любым. У гэтым і будзе эканамічны рост.
Маргарыта Канапацкая, удзельніца праекта: Унікальнасць гэтага праекта ў тым, што тут ёсць як прадстаўнікі гарадскіх улад, якія таксама могуць дапамагчы разабрацца ў праекце, накіраваць, параіць, так і прадстаўнікі турыстычнага бізнесу.
Таксама ў межах праекта праведзены конкурс на лепшы інавацыйны і крэатыўны маладзёжны турыстычны праект. Пераможца атрымае льготы для рэалізацыі ідэі.