Аляксей Кандраценка завітаў у Жодзінскі дзіцячы дом.
Абед, прагулкі, гульні, але мультфільмы па раскладзе! Маленькіх жодзінцаў зараз не адарваць ад новых тэлевізараў. У Філіпа - будучага артыста - шмат любімых мультгерояў. Разам з імі, але не без дапамогі выхавальнікаў, вучыць песні і вершы.
Два новыя тэлевізары тут з'явіліся нядаўна. Так з практычным сэнсам дзяцей павіншавалі з Новым годам супрацоўнікі Камітэта дзяржкантролю.
Зрэшты, адрасная дапамога не звязана толькі са святамі. Усе 72 выхаванцы Жодзінскага дзіцячага дома адчуваюць асаблівую ўвагу да сябе ўвесь год.
Толькі за 2013 руку дапамогі юным жодзінцам працягнулі каля 20 прадпрыемстваў, арганізацый і бізнесменаў.
У Жодзінскім дзіцячым доме сёння нямала выхаванцаў. Але штогод хлопчыкі і дзяўчынкі вяртаюцца ў свае біялагічныя сем'і, а таксама знаходзяць новыя. Па гэтым паказчыку ўстанова адна з вядучых ў Мінскай вобласці.
За апошнія гады тут ўсынавілі больш за 20 дзяцей, 14 ізноў убачылі сваіх родных бацькоў. За гэты ж час кіраўніцтва і выхавальнікі заўважылі: кожны раз пасля візіту да іх тэлежурналістаў, людзі больш тэлефануюць і цікавяцца лёсам хлопчыкаў і дзяўчынак. А некаторых пасля паказу рэпартажаў нават ўсынаўляюць. Хочацца, каб гэтая добрая тэндэнцыя прадоўжылася і гэтым разам.
Выхаванцы Жодзінскага дзіцячага дома адчуваюць ўвагу не толькі ў святы
14 января 2014
Дзіцячыя дамы і спецыяльныя ўстановы адукацыі Мінскай вобласці сёлета атрымаюць большую падтрымку з боку дзяржавы, а таксама прадпрыемстваў і арганізацый. Яскравы прыклад дабрачыннасці прадэманстравала акцыя-марафон Нашы дзеці, якая напярэдадні прыйшла да фінішу. Як сёння жывуць выхаванцы, і дзе спатрэбіліся падарункі?














