Камуфляж і берэт - замест школьнай формы. Васьмікласнікі Бараўлянскай сярэдняй школы сёння папоўнілі рады кадэтаў. На імправізаваным вайсковым плацу клятву на вернасць і адданасць Радзіме далі 25 навучэнцаў. Цяпер іх чакае жыццё паводле статуту, страявая падрыхтоўка і важнейшыя ваенныя дысцыпліны. Але атрымаць запаветнае пасведчанне кадэта можа не кожны.
Бараўлянская школа з'яўляецца цэнтрам кадэцкага руху. Упершыню набор ў такія класы адбыўся ў 2009 годзе. Сёння ганаровае званне кадэта тут носяць больш за сотню навучэнцаў.














