Падчас зімовых канікулаў будзе курсіраваць Навагодні экспрэс

20 ноября 2013

Падчас зімовых канікулаў будзе курсіраваць святочны цягнік Навагодні экспрэс. Незабыўнае падарожжа падорыць Дзіцячая чыгунка мінскім школьнікам і гасцям сталіцы. Падчас зімовых канікулаў будзе курсіраваць святочны цягнік Навагодні экспрэс. Тэатралізаваны паказ, гульні і віктарыны для тых, хто верыць у галоўных зімовых персанажаў, падрыхтуе калектыў Палаца культуры і спорту чыгуначнікаў. Акунуцца ў навагоднюю казку першыя пасажыры змогуць 25 снежня.