У Фрунзенскім раёне сталіцы адбылася цэлая серыя крадзяжоў веласіпедаў

14 мая 2014
Апошні выпадак быў зафіксаваны на днях. Двухколавы забралі з лесвічнай пляцоўкі. Веласіпед належаў жыхарцы адной з кватэр. Паводле яе слоў, памяшканне, дзе знаходзіўся сродак перамяшчэння, заўсёды закрыта і трапіць туды ніхто не мог. Але адна з імаверных прычын - усё ж адчыненыя дзверы тамбура. Дарэчы, ў аб'ектыў відэакамер, устаноўленых у пад'ездзе, трапіў падазроны мужчына.
Паводле папярэдніх звестак праваахоўнікаў, менавіта ён і з'ехаў на чужым веласіпедзе. У міліцыі мяркуюць, што гэты ж мужчына можа мець дачыненне яшчэ як мінімум да трох аналагічных крадзяжоў. Калі вы пазналі чалавека на відэа, тэлефануйце па нумарах: (017)252-02-02; (029)356-02-80; (044)751-09-98.