У Палацы моладзі загадзя адзначылі Дзень Перамогі

7 мая 2014
На працягу года дзіцячыя творчыя калектывы рыхтавалі святочную праграму па ўсіх мастацкіх кірунках. Гэта і тэатральныя пастаноўкі, і ваенныя песні, і паэтычныя перфомансы. Дарэчы, у гала-канцэрце ўдзельнічалі і пераможцы гарадскога конкурсу Гавораць музы. А ганаровымі гасцямі свята сталі байцы Батальёна беларускіх арлянят.

Погляд дзяцей на падзеі мінулых гадоў знайшоў ўвасабленне не толькі на сцэне, але і ў мастацкай выставе Фарбы Перамогі.