У Палацы дзяцей і моладзі адкрылася выстава тэхнічных работ

3 февраля 2015

Робататэхніка і заезды на гоначных міні-машынах. У Палацы дзяцей і моладзі адкрылася выстава тэхнічных работ школьнікаў і студэнтаў. Экспазіцыя ладзіцца пятнаццаты раз, але сёлета яна папоўнілася новымі напрамкамі. Так, школьнікі дэманстравалі свае дасягненні ў сферах робататэхнікі і архітэктурнага макетавання.

Усе работы, нават самыя складаныя, зробленыя рукамі дзяцей ад сямі гадоў. Усяго на выставе паказаныя амаль пяцьсот экспанатаў.

Падчас выставы пройдуць дні навукі. Студэнты і выкладчыкі вядучых тэхнічных ВНУ краіны правядуць майстар-класы, а таксама эксперыменты па фізіцы і радыёэлектроніцы.