Увага аўтамабілістаў і пасажыраў грамадскага транспарту

9 июня 2014

Сёння вечарам і на працягу ўсяго тыдня будзе абмежаваны рух па праспекце Машэрава. З чым гэта звязана і як зменяцца трасы аўтобусных маршрутаў? За сітуацыяй на дарогах сочыць Аляксей Кандраценка.


Сёння вечарам з 21.45 і да апоўначы праезд по праспекце Машэрава - на участку ад вуліцы Даўмана да праспекта Пераможцаў - будзе закрыты. Прычым як для аўтамабілістаў, так і для грамадскага транспарту.


Галоўная прычына - рэпетыцыі зводнай роты ганаровай варты перад урачыстым парадам да Дня Незалежнасці. Па традыцыі напярэдадні 3 ліпеня вайскоўцы адточваюць сваё майстэрства. Менавіта ў гэтай частцы горада і пройдзе пляц-канцэрт.


Такім чынам участак праспекта Машэрава ад вуліцы Даўмана да праспекта Пераможцаў у вячэрні час ператвараецца ў выключна пешаходную зону.


Сталічная Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе вадзіцелям карэкціраваць свой ??маршрут. Між тым зменяцца і трасы аўтобусных маршрутаў № 29, 44 і 136.


Адзначым, вячэрняе абмежаванне руху па праспекце Машэрава будзе дзейнічаць таксама 11, 13, 16, 18, 21 і 23 чэрвеня.