Замест настаўнікаў і класаў - алімпійская чэмпіёнка свету і актавая зала

2 сентября 2013

У такім фармаце прайшоў першы ўрок для вучняў сталічнай гімназіі нумар 11. Да сустрэчы з Аляксандрай Герасіменяй школьнікі падрыхтавалі вершы на беларускай мове, песні і, вядома, пытанні. Як стаць алімпійскай чэмпіёнкай, чым яшчэ захапляецца беларуская спартсменка і якім быў яе школьны час. Залатая рыбка адказала на дзясяткі хвалюючых тэм і нават правяла аўтограф-сесію.


Аляксандра Герасіменя, двухразовая сярэбраная чэмпіёнка Алімпійскіх гульняў па плаванні:


Я ніколі не вучылася на дзённым аддзяленні, каб кожны дзень прыходзіць ва ўніверсітэт і вучыцца. Але заўсёды, калі першае верасня, узнікае такое пачуццё, ну вось-вось, пачынаецца ўсё зноўку.


У ролі трэнера я сябе не бачу, але вось нейкія дробныя майстар-класы выкладаць магу. Калі гэта прыносіць карысць, чаму б і не.


Урок чэмпіёнаў праходзіць упершыню ў межах Рэспубліканскай акцыі Тыдзень спорту і здароўя. Дарэчы, сёння яшчэ ў адной сталічнай школе пройдуць заняткі з прызёрам чэмпіянатаў свету і Еўропы ў бар'ерным спрынце Алінай Талай.