Замест звыклых гадзін інфармавання - інтэрактыўныя спосабы прафілактыкі СНІДу

27 ноября 2013

Каб папярэдзіць падлеткаў і засцерагчы ад хваробы, у сталічных школах апрабоўваюць новую праграму - Форум-тэатр. Творчы падыход, зрокавы кантакт і сумеснае абмеркаванне. У прафілактыцы СНІДу і ВІЧ спецыялісты імкнуцца да персанальнага падыходу. За аўдыторыю бяруць вучняў старэйшых класаў. Дарэчы, для школьнікаў розных узростаў распрацоўваюць найбольш даступныя метады і формы работы. На сёння - 7 узроўняў. У працы ж з дарослымі спецыялісты выкарыстоўваюць сучасныя тэхналогіі.



Ірына Глінская, загадчыца эпідэміялагічнага аддзела ДУ Мінскі гарадскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі: Тут ёсць кірунак у сацыяльных сетках, дзе гэтыя людзі даволі актыўныя. Стварэнне, фарміраванне там нейкіх груп, нейкіх блогаў. Падкідваецца праблема і абмяркоўваецца спецыялістам, які ў той жа ўзроставай групе, у тым жа сацыяльным статусе і валодае ведамі па гэтай тэме.



На шляху да папярэджання хваробы аб'ядноўваюцца краіны і арганізацыі. Так, сёлета Мінск далучыўся да міжнароднай ініцыятывы Нуль дыскрымінацыі і падтрымаў праект Еўрапейскі тыдзень тэставання ВІЧ. Нагадаем, мерапрыемствы прымеркаваны да Сусветнага дня барацьбы са СНІДам, што адзначаецца 1 снежня.