Уладзімір Андрэйчанка правёў у Любані асабісты прыём грамадзян

30 июля 2014

Беларускія парламентарыі ўлічваюць у заканадаўчай дзейнасці агучаныя на прыёмах грамадзян праблемы. Пры гэтым работа мясцовых органаў улады павінна быць больш эфектыўнай, нягледзячы на тое, што ўжо зараз яна паказвае добрыя вынікі. Пра гэта сёння заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімір Андрэйчанка ў Любані. Там ён правёў асабісты прыём грамадзян. Большасць пытанняў тычыліся сацыяльна-прававой падтрымкі.


Адзначым, у Мінскай вобласці працягнецца маніторынг стану работы дзяржаўных органаў з насельніцтвам, а таксама аналізу і вырашэння сацыяльна-эканамічных праблем.