Віктар Стэльмах - перадавік сталічнага рэгіёну

12 Жніўня 2014
Дажджлівае надвор'е ўнесла свае карэктывы ў працу хлебаробаў. Сёння камбайнеры працуюць у асноўным на мехдвары - рыхтуюць тэхніку да выхаду ў поле і парадкуюць намалочанае зерне. Дарэчы, застаецца 30 тысяч гектараў да вялікіх дажынак Мінскай вобласці. Іх хлебаробы плануюць зжаць за некалькі дзён. Для некаторых экіпажаў гэта магчымасць выйсці ў лідары.

Аляксандра Драгун сустрэлася з перадавікамі сталічнага рэгіёну.


Віктар Стэльмах шосты сезон убірае хлеб. Прозвішча для камбайнераў на слыху, бо 2 гады таму за працоўныя дасягненні яму падарылі аўтамабіль. Сёлета зноў ідзе на рэкорд - малоціць 8-ю тону збожжа.

Падчас уборачнай сям'я Віктара бачыць яго часцей па тэлевізары, не дома. Перадавік Мінскай вобласці без выхадных на працоўным месцы. Родныя ім ганарацца, падтрымліваюць баявы дух, а таксама захоўваюць усе ўзнагароды і фатаграфіі з мінулых дажынак.

Агракамбінат, у якім працуе Віктар, можна лічыць перадавым. Тут пяць хлебаробаў перавысілі 2-тысячную мяжу па намалоце. Сёння працуюць на мехдвары - з-за дажджлівага надвор'я ўзялі тайм-аўт. Але без справы не сядзяць - рыхтуюць камбайны. Тут жа сушаць зерне і звозяць на склад.

У гэтай гаспадарцы намалацілі больш за 40 тысяч тон збожжа. Гэта каля 2 працэнтаў ад агульнага аб'ёму ураджаю Мінскай вобласці.

Менш за 30 тысяч гектараў... Столькі застаецца хлебаробам Мінскай вобласці да агульных дажынак. А пакуль усходнія раёны дапамагаюць паўночным. За 2 сонечныя дні разам завершаць жніво.

А пакуль чакаюць, каб апошнія каласы даспелі. Як толькі сонейка іх падсушыць - на палі выйдуць камбайны, каб завяршыць сёлетнюю ўборку хлебу.