Вясёлы лянівец Сід прыехаў у Мінск

26 сентября 2014
Папулярны герой знакамітага мультфільма Ледніковы перыяд, вясёлы лянівец Сід прыехаў у Мінск. У графіку мультыплікацыйнага персанажа сустрэчы з паклоннікамі і прагулкі па горадзе. Махнаты дагістарычны персанаж завітаў у нашу сталіцу ў падтрымку сусветнага турнэ галандскага лядовага шоу, якое адбудзецца ў Мінску на пачатку снежня. З любімцам дзяцей і дарослых пазнаёмілася Наталля Кузьміцкая.

Махнаты двухметровы лянівец гуляе па горадзе. Не, гэта не жарт. Артыст шоу Ледніковы перыяд прыехаў у Мінск.
Галоўнага героя мультыплікацыйнай трылогіі Ледніковы перыяд, забаўнага ляніўца Сіда, сустракалі на чыгуначным вакзале. Журналісты, фатографы і нават прахожыя сталі ўдзельнікамі маленькага імправізаванага шоу.
Кожны хацеў фотаздымак на памяць. Цікавага персанажа адразу пазналі на мінскіх вуліцах.
Махнатага артыста можна было сустрэць і ля Нацыянальнай бібліятэкі, Палаца спорту і іншых славутасцяў Мінска. Аднак больш за ўсё мультыплікацыйную зорку чакалі выхаванцы адной сталічнай школы-інтэрната.
Аднак прыехаў любімец дзяцей не з пустымі лапамі.
Пасля выхаванцы разам з Сідам вывучылі яго фірменны танец.
На біс свой каронны нумар лянівец паўторыць і на танцавальным флэшмобе у адным з гандлёвых цэнтраў Мінска.