Вярнуцца ў дзяцінства прапануе сталічны Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры

25 января 2020
Экспанаты выставы савецкай цацкі збірала група калекцыянераў. Гэта рэчы, якія дарылі радасць і забаўлялі ў мінулую эпоху. Дзіцячы транспарт, сярод якога педальны конь, конікі-арэлi і мотаролер. Мноства лялек, адзенне для якіх стваралі на цацачнай швейнай машынцы. Большасць экспанатаў датавана 50-80-мі гадамі. Некаторыя і яшчэ старэй.

Таксама наведвальнікі могуць ацаніць розныя развіваючыя гульні, музычныя інструменты і ўзгадаць металічны канструктар. Настальгія па савецкім дзяцінстве даступна цэлы месяц.