Удвая танней

13 ноября 2013

Сталічныя магазіны падчас навагодніх і калядных святаў гатовыя знізіць цэны да 50 працэнтаў. Тычыцца гэта ў асноўным тавараў айчынных вытворцаў. Дарэчы, менавіта нашым гандлёвым маркам аддалі перавагу і арганізацыі пры заказе навагодніх падарункаў - сёлета іх будуць камплектаваць у тым ліку і з сімволікай чэмпіянату свету па хакеі - 2014. Акрамя таго, напярэдадні Раства беларусаў парадуюць цэнамі святочныя кірмашы.


Ніна Емяльянава, намеснік начальніка ўпраўлення гандлю і паслуг Мінскага гарвыканкама: 25 снежня на пляцоўцы ля Палаца спорту на праспекце Пераможцаў і ў кожным адміністрацыйным раёне горада будуць арганізаваныя калядныя кірмашы. На іх заўсёды шырока запрашаюцца айчынныя таваравытворцы, якія прадаюць тавары насельніцтву па адпускных цэнах без гандлёвых надбавак.


Нагадаем, падрыхтоўка да святаў пачалася 10 дзён таму. Амаль тыдзень застаўся, каб завяршыць упрыгожванне фасадаў гандлёвых цэнтраў і ўсталяванне на вуліцах святочнай ілюмінацыі.