Вакцыны супраць вятранкі ўвялі ў каляндар прышчэпак мінскіх дзяцей

17 апреля 2013

Рабіць уколы  будуць на бясплатнай аснове ва ўсіх дзіцячых паліклініках. Толькі за тры месяцы прышчэпку  атрымалі больш за 3 тысячы дзяцей, што значна знізіла рызыку распаўсюджвання гэтай інфекцыі. Акрамя таго, з гэтага года дзяўчынкам пачнуць рабіць прышчэпкі супраць папіломавіруса. Ён небяспечны тым, што выклікае анкалагічныя захворванні.


 


Ірына Глінская, загадчыца эпідэміялагічнага аддзела Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі: Сёлета  мы плануем прышчапіць вельмі абмпежаваныя групы – літаральна менш за сто чалавек. Гэта дзяўчынкі 10-13 гадоў, якія знаходзяцца пад апекай дзяржавы ў закрытых школах-інтэрнатах. Група рызыкі вельмі абмежаваная, але гэта першы крок.


 


Заўтра у Мінску стартуе акцыя  Разам - да здаровага сэрца. Падчас яе медыкі замераюць артэрыяльны ціск, будуць выяўляць фактары сардэчна-сасудзістых захворванняў і даваць урачэбныя парады. Два дні акцыя будзе доўжыцца ва ўсіх паліклініках і бальніцах горада.