У Ждановічах адкрыўся працоўны лагер для падлеткаў Капітал

8 июня 2013
35 тынэйджараў задзейнічаны на праполцы буракоў, потым ім давераць збіраць клубніцы і чарэшню.

Аляксандр Харавец пабываў у полі і даведаўся, куды школьнікі патрацяць свой першы заробак.

З 10 гадзін раніцы падлеткі выходзяць на праполку буракоў. Праца не складаная, дае магчымасць зарабіць першы капітал. 14-гадовая Наташа праз тры тыдні паедзе ў Крым, гаворыць, што заработную плату патраціць на падарункі сябрам.

За чатыры гадзіны падлеткі могуць зарабіць да 100 тысяч рублёў. Адна працоўная змена - 18 дзён. Як і ў дарослых - субота і нядзеля выхадныя. Праца здзельная: колькі зрабілі - столькі і зарабілі. Таму школьнікі стараюцца.



Сёлета афіцыйна адкрылася першая працоўная змена школьнікаў. Пакуль што тынэйджары задзейнічаны на праполцы.

Усяго ў сталіцы ў летні перыяд будуць працаваць 75 лагераў працы і адпачынку. Атрымаць працоўны вопыт і першую зарплату ў іх змогуць каля паўтары тысячы падлеткаў.