У спякотную сталіцу прыйдзе прахалода

11 августа 2014

Яшчэ сёння слупкі тэрмометраў паднімуцца да 30 градусаў, а ўжо ў другой палове тыдня да нас прыйдзе традыцыйны беларускі жнівень. Надвор'е нестабільнае - гэта дажджы і навальніцы, тэмпература паветра будзе вагацца ад 22 да 26 градусаў.


Выхадныя таксама абяцаюць быць дажджлівымі. Уначы прагназуюць 9-16 градусаў. Такое надвор'е захаваецца да другой дэкады месяца, а анамальна гарачых дзён чакаць ужо не варта.