У выхадныя Шчодрая восень трэці раз збярэ сваіх пакупнікоў

4 октября 2013
Традыцыйна гандлёвыя рады разгорнуцца ва ўсіх раёнах сталіцы. Галоўны ж кірмаш, як заўсёды, будзе каля Палаца спорту.

Гэты раз сваю прадукцыю прапануюць прадпрыемствы Віцебскай вобласці. Як паказвае практыка, лідарам па продажы з'яўляецца другі хлеб.

Варта адзначыць, што сельгасшопінг у Маскоўскім, Кастрычніцкім і Першамайскім раёнах сталіцы пройдзе толькі ў суботу.

Правядзенне кірмашоў
у адміністрацыйных раёнах г. Мінска
5 - 6 кастрычніка 2013 года

Заводскі раён - вул. Бачылы, 14
Ленінскі раён - пр. Ракасоўскага, 80
Партызанскі раён - бул. Трактарабудаўнікоў
Цэнтральны раён - кінатэатр Кіеў (вул. Кахоўская, 31)
Фрунзенскі раён - вул. Лабанка, 94
Савецкі раён - парк Дружбы народаў, (пл. Бангалор)


05 кастрычніка 2013 года


Маскоўскі раён - пр. Любімава, 26
Кастрычніцкі раён - гц Аэрадромны (вул. Чкалава, 38\3)
Першамайскі раён - вул. Герояў 120-й дывізіі, 15




Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя