У выхадныя мінчан чакаюць начныя замаразкі

10 ноября 2014

Сапраўдны лістапад прыйдзе на гэтым тыдні. Паводле прагнозаў сіноптыкаў, у выхадныя мінчан чакаюць начныя замаразкі. Заўтра ў сталіцы і вобласці пераважна без ападкаў, але раніцай ад высокай вільготнасці паветра будзе моцны туман. Уначы да васьмі з плюсам, удзень адзінаццаць цяпла. У сераду ўначы да мінус двух, у чацвер днём да васьмі цяпла, моцны туман і дождж. Значна слупкі тэрмометраў апусцяцца ў выхадныя.


Згодна з папярэднімі прагнозамі, на наступным тыдні мароз узмоцніцца, а напрыканцы месяца варта чакаць першага снегу.