У выхадныя будзе перакрыты ўчастак праспекта Дзяржынскага

22 августа 2014
У суботу і нядзелю будзе перакрыты ўчастак праспекта Дзяржынскага ад вуліцы Касманаўтаў да Ясеніна. Адмяняецца тралейбусны маршрут нумар 10. На змену яму арганізаваны 910 аўтобус. Рух 32С, 74С і 118С аўтобусаў ад прыпыначнага пункта Малінаўка-1 да прыпынку Студэнцкая вёска арганізуецца па вуліцы Ясеніна і праспекце Дзяржынскага. Без заезду на вуліцу Касманаўтаў.