У Валожынскім раёне распрацавалі новы турыстычны маршрут

18 октября 2014
Катанне на санях і ў навагодніх запрэжках! У Валожынскім раёне к Новаму году распрацавалі новы турыстычны маршрут. У аграсядзібах падчас навагодніх святаў гасцей будуць сустракаць казачныя персанажы. Сярод забаў - навагоднія карагоды, катанне на конях, на сабачых запрэжках у кампаніі з Дзедам Марозам і Снягуркай. Асаблівая навагодняя праграма чакае турыстаў і ў заказніку Налібоцкі. Экскурсіі ў пушчы будуць праводзіць і Баба-яга, і Лясун, і Дзед Мароз.

Дарэчы, летась толькі ў Валожынскі раён завіталі трынаццаць тысяч турыстаў. Найбольшай папулярнасцю ў турыстаў карыстаюцца зялёны маршрут Валожынскі гасцінец і адпачынак у аграсядзібах. Іх у раёне 28.