У цэнтральным рэгіёне ўжо засеяна палова плошчаў

1 апреля 2014
Старыя Дарогі ў лідарах! Гаспадаркі раёна першымі ў Мінскай вобласці завяршылі сяўбу ранніх культур. Пад іх адведзена амаль 6 тысяч гектараў. Увогуле ў цэнтральным рэгіёне ўжо засеяна палова плошчаў. Старадарожцаў даганяюць аграрыі Нясвіжскага, Бярэзінскага і Капыльскага раёнаў. Сяўбу ярыны плануюць завершыць праз 10 дзён. Разам з тым актыўна засяваюць палі шматгадовымі травамі - трэць плошчаў апрацавана. А гаспадаркі Валожынскага і Слуцкага раёнаў пачалі сяўбу цукровых буракоў.