У цэнтральным рэгіёне прайшлі спаборніцтвы па прамысловым альпінізме

27 июля 2013

Праца на вышыні - гэта іх прафесія. У цэнтральным рэгіёне прайшлі спаборніцтвы па прамысловым альпінізме.


Як выглядае горад з вышыні птушынага палёту - даведвалася Дар'я Бігун. Лепш за горы могуць быць толькі небаскробы. Заняцца прамысловым альпінізмам можа любы ахвотнік: галоўнае - любіць вецер і вышыню. Прафесіяналы сцвярджаюць: нават калі да гэтага вы ніколі не пакаралі вяршынь, то пачаць можна ў любы момант. Асаблівай фізічнай падрыхтоўкі для гэтага не патрабуецца. Хутчэй, спрыт і вытрымка.


На першы погляд, прафесія здаецца толькі мужчынскай. Але дзяўчат, што жадаюць паглядзець на горад з вышыні птушынага палёту, таксама дастаткова. Ірына захапілася альпінізмам па парадзе знаёмай. Кажа, што для ўсіх складанасцяў, з якімі прыходзіцца сутыкацца, сіл не хапае.


Прайсці па канаце і пры гэтым выконваць розныя трукі - гэта стандартная праграма перад тым, як падняцца на вышыню.


Гарадскія альпіністы - не проста спартсмены або экстрэмалы-аматары, але яшчэ і вельмі патрэбныя спецыялісты. Нездарма абзавяліся азначэннем прамысловыя. Такія спецыялісты замяняюць многія пад'ёмныя механізмы, якія не ў сілах выканаць працу на вышыні так, як сам чалавек. Дарэчы, у Беларусі ўсяго 2000 смельчакоў, у той час як патрэба ў іх у 5 разоў большая.