У Цэнтральным батанічным садзе таксама адзначаюць Дзень горада

14 сентября 2013

У гэтыя хвіліны ў Цэнтральным батанічным садзе таксама адзначаюць Дзень горада. Свята Квітней, мой родны Мінск сабрала ў садзе ўсіх аматараў прыгожага. Да Дня горада Цэнтральны батанічны сад прадставіў сваю калекцыю асенніх кветак. Усе наведвальнікі батанічнага сада маюць магчымасць прыняць удзел у экскурсіі па калекцыі геаргін і таксама паўдзельнічаць у незвычайным кветкавым фотасэце.



Барыс Аношанка, вядучы навуковы супрацоўнік Цэнтральнага батанічнага сада: Мы спецыяльна (не толькі нашы супрацоўнікі, але і фларысты запрошаныя з Рэспублікі Беларусь) зрабілі спецыяльныя скульптуры, для таго, каб наведвальнікі змаглі сфатаграфавацца, змаглі паглядзець гэтую прыгажосць. А спадзяюся, што и надалей мы будзем паўтараць такія мерапрыемствы, арганізоўваць такія фотасэты для нашых наведвальнікаў.



Вераніка Савіч, кансультант-фларыст: Па ўстойлівасці кветкі дастаткова добра сябе адчуваюць, таму пры спалучэнні негарачага надвор'я, кветкі нядрэнна будуць стаяць у кампазіцыі яшчэ дастаткова доўгi час.


Акрамя фотасета і экскурсій, свята ўключае ў сябе разнастайную музыкальную праграму, продаж кветак, катанне ў брычцы і многія іншыя цікавыя мерапрыемствы.


Такія мерапрыемствы ў Цэнтральным батанічным садзе ў рамках агульнага свята Дня горада праводзяцца ўпершыню.