У сталіцы зафіксавалі чарговую кражу веласіпеда

27 августа 2014
Без свайго веласіпеда сёння застаўся жыхар дома па вуліцы Крапоткіна. Нагадаем, толькі сёлета ў Мінску зарэгістравана больш за паўтысячы крадзяжоў веласіпедаў. Гэта значна больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.
Як правіла, веласіпеды крадуць днём з пад'ездаў і тамбураў дамоў. Таму ДАІ заклікае ўладальнікаў быць пільнымі і не пакідаць веласіпед без нагляду. Дарэчы, двухколавы можна зачыняць на замок або прамаркіраваць. Такія веласіпеды будуць зарэгістраваны. Гэтая мера дапаможа хутчэй знайсці выкрадзены веласіпед.