У сталіцы затрымана буйная партыя метадону

3 июня 2013

Небяспечны наркотык у Мінск з Магілёва прывозіла 65-гадовая пенсіянерка. Парашок яна хавала ў цэлафанавых пакетах, якія трымала ў скрынцы ад цацак з кіндар-сюрпрызамі. Падчас вобыску ў жанчыны былі знойдзены два такія сюрпрызы. Агульная сума наркотыку ацэньваецца амаль у дзве з паловай тысячы долараў.


Ганна Чыж-Літаш, прэс-афіцэр Партызанскага РУУС г. Мінска: Жанчына была затрыманая на тэрыторыі Першамайскага раёна каля 12 гадзін ночы супрацоўнікамі міліцыі. Пры сабе ў яе быў выяўлены 21 грам метадону, які быў дбайна расфасаваны па 24-х скрутках.


У дачыненні жанчыны распачата крымінальная справа. Следчыя не выключаюць, што яна набывала наркотыкі не толькі для асабістых патрэб, але і для продажу. За збыт забароненых прэпаратаў прадугледжана да 13 гадоў пазбаўлення волі.