У сталіцы затрыманы п'яны вадзіцель

22 апреля 2013

У сталіцы затрыманы п'яны вадзіцель, які ўстроіў гонкі на тэрыторыі адной з мінскіх школ. Парушальніка спынілі аўтаінспектары. Пазней у яго крыві знайшлі больш за 2 з паловай праміле алкаголю. Хлопец ніколі не атрымліваў вадзіцельскіх праў, плюс дакументаў на аўтамабіль у яго не аказалася. 


Таццяна Харлiнская, кіраўнік прэс-службы УДАІ ГУУС Мінскага гарвыканкама: Яшчэ да Новага года сталічная ДАІ выпісала загад на ўстаноўку ў гэтых школах спецыяльных агародж. Тэрміны ўстаноўкі былі да 1 чэрвеня. Аказалася, што шлагбаум там быў устаноўлены, а агароджы не былі. Адказнасць за гэтыя працы ляжыць на кіраўніцтве школ і адміністрацыі раёнаў.


Зараз у адносінах да затрыманага праводзіцца праверка. Машына, на якой мужчына ездзіў па тэрыторыі школы, адпраўлена на штрафстаянку. Хлопцу давядзецца значна раскашэліцца. У адносінах да яго складзена адразу 5 пратаколаў.