У сталіцы затрымалі мінчанку з дозай опію

23 сентября 2014

Прадавала зелле маладая жанчына ў пешаходным пераходзе, а ў вольны час прымала наркотыкі самастойна. У 21 год у дзяўчыны ўжо ёсць два дзіцяці 2 і 5 гадоў. Затрымалі зламысніцу падчас чарговага продажу наркотыку. Затрыманая патлумачыла, што опій яна купіла для сябе і не збіралася яго перапрадаваць. Распачата крымінальная справа.


Наталля Ганусевіч, прэс-афіцэр Партызанскага РУУС Мінска: Сваю працоўную дзейнасць дзяўчына ажыццяўляла на станцыі метро Інстытут культуры, прадаючы жаночыя калготкі. У перапынках не выключала магчымасці ўжыць наркотык. Супрацоўнікамі наркакантролю Партызанскага РУУС. У адзін з такіх паходаў дзяўчына была затрыманая. У дачыненні яе ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле 328.


Пасля допыту маладую жанчыну адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе. Калі віна падазронай будзе даказаная, за незаконны абарот наркотыкаў ёй можа пагражаць ад 2 да 5 гадоў пазбаўлення волі.