У сталіцы часова будзе закрыты рух грамадскага транспарту ў раёне плошчы Перамогі

8 августа 2013

У найбліжэйшыя выхадныя ў сталіцы часова будзе закрыты рух грамадскага транспарту ў раёне плошчы Перамогі. Дарожнікі працягваюць рамонт на праспекце Незалежнасці. У суботу і нядзелю дарожнае палатно будзе заменена на ўчастку ад плошчы Перамогі да вуліцы Казлова.


З 10 гадзін вечара 9 жніўня да 5 гадзін раніцы панядзелка ўносяцца змяненні ў рух аўтобусаў нумар 100, 1064-ТК і іншых.


А таксама змяняецца рух прыгараднага аўтобуса нумар 300Э. Ад аўтавакзала Цэнтральны маршрут пройдзе па вуліцах Бабруйскай, Ульянаўскай, Першамайскай, Бядулі, Казлова, праспекце Незалежнасці і далей па маршруце.