Гарадскія ўлады паабяцалі на кожны раён па тысячы новых машына-месцаў. Павелічэнне плануецца за кошт так званых гасцявых парковак - кароткачасовага знаходжання аўтамабіля, а таксама дзякуючы дазволу спыняцца на першай паласе руху, дзе стаянка не забаронена знакамі.
Таццяна Харлінская, кіраўнік прэс-службы ДАІ ГУУС Мінскага гарвыканкама: Сёння ў Мінску зарэгістравана каля 800 тысяч транспартных сродкаў. Сталічная Дзяржаўтаінспекцыя разумее, што аднымі штрафамі за няправільную паркоўку ў корані сітуацыю не зменіш, таму вырашэнне праблемы – будаўніцтва дадатковых паркінгаў і парковак. Так, у Мінску сёлета будзе створана ў кожным раёне па тысячы машына-месцаў на так званых гасцявых паркоўках. Да таго ж сталічная інспекцыя не забараняе ставіць свае аўтамабілі на першай паласе руху, там, дзе гэта не забараняюць дарожныя знакі.
Пасля павелічэння штрафу за ігнараванне правілаў стаянкі колькасць
парушэнняў скарацілася на траціну. А Дзяржаўтаінспекцыя дэманціравала больш за 5 тысяч дарожных знакаў, якія забаранялі спыняцца аўто, тым самым павялічыўшы колькасць парковачных месцаў.














