У сталіцы павялічаць пеню за камунальныя паслугі

21 октября 2014

Такім чынам, кожны пратэрмінаваны дзень абыдзецца неплацельшчыкам не ў 0,3 працэнта, а ў 30. Такая мера, на думку камунальных службаў, дапаможа мінчанам своечасова аплачваць паслугі. Між тым, сёння ў сталіцы больш за 26 тысяч даўжнікоў па камунальных выплатах. Агульная сума іх доўгу складае 8 мільярдаў рублёў.


Віталь Смірноў, генеральны дырэктар Мінскай гарадской жыллёвай гаспадаркі: Тыя даўжнікі, якія маюць завінавачанасць больш чым два месяцы, атрымліваюць паведамленне аб тым, што калі на працягу пяці сутак яны не пагасяць гэтую завінавачанасць, у іх будуць адключаныя камунальныя паслугі. Гэта альбо электраэнергія, альбо водазабеспячэнне, альбо газазабеспячэнне ў залежнасці ад фізічнай магчымасці.


Дарэчы, раённыя ЖРЭА маюць права накіраваць іск у суд з просьбай аб высяленні неплацельшчыкаў. Сёлета за камунальны доўг выселілі жыльцоў адной кватэры. Яшчэ трынаццаць чакаюць высялення.