У сталіцы тры падлеткі трапілі пад колы аўто

16 июля 2014

Аварыя здарылася напярэдадні на вуліцы Арлоўскай. На відэа з аўтарэгістратара відавочцы ДТЗ зафіксаваны момант наезду. Усе вадзіцелі спыніліся на чырвоны сігнал святлафора, каб прапусціць пешаходаў. Але жанчына на белым мерседэсе, якая ехала па першай паласе, нават не знізіла хуткасць.



У ДАІ таксама дадалі, што за плячамі магчымай віноўніцы ДТЗ шматгадовы вадзіцельскі стаж. Сама жанчына тлумачыць інцыдэнт тым, што проста не заўважыла чырвоны сігнал святлафора.