У сталіцы сёння праходзіць ралі рэтра-аўтамабіляў

7 июня 2014

Ад амерыканскіх шэўрале да савецкіх запарожцаў! У сталіцы сёння праходзіць ралі рэтра-аўтамабіляў. На традыцыйным месцы старту - Кастрычніцкай плошчы - сабраліся не толькі аўтамабілісты, але і гараджане з турыстамі. Усяго ў ралі ўдзельнічаюць больш за 30 рарытэтаў. Адна з галоўных умоў рэтра-забегу - машыны павінны быць выпушчаныя да 1970 года.


Маршрут рэтра-аўтамабілістаў пралягае па вуліцах Мінска, а таксама Дзяржынскага і Валожынскага раёнаў. Усяго яны пераадолеюць больш за 200 кіламетраў.