У сталіцы сёння днём перакулілася маршрутка

26 августа 2014
Аварыя здарылася ў Ленінскім раёне. На скрыжаванні вуліцы Ванеева і праспекце Ракасоўскага. Сутыкнуліся МАЗ і маршрутнае таксі. У выніку мікрааўтобус, вадзіцелям якога была жанчына, перавярнуўся. Выбіты вокны, памяты кузаў. Ніхто з пасажыраў не пацярпеў.

Сяргей Бакуновіч, інспектар дарожна-транспартнай службы Ленінскага РУУС: Маршрутка рухалася па праспекце Ракасоўскага, перасякаючы вул. Ванеева, а грузавы аўтамабіль рухаўся з боку вуліцы Гараўца. У гэты момант паміж імі адбылося сутыкненне. У маршрутным транспартным сродку знаходзіліся 3 пасажыры.

Прычыны аварыі зараз высвятляюцца.