У сталіцы прайшоў абласны этап спаборніцтваў “Школа бяспекі”

5 апреля 2013

Спаборніцтвы штогод праводзяцца пад патранажам Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Вучні першых-чацвёртых класаў з усіх раёнаў Мінскай вобласці дэманстравалі свае веды правілаў паводзін у экстрэмальных сітуацыях, напрыклад, пры пажары ці паводцы.


Ужо сёння сапраўдныя ратавальнікі падвядуць вынікі. Лепшыя прадставяць вобласць на рэспубліканскім этапе.