У сталіцы прайшоў фестываль старых магнітол

18 октября 2014
Васьмідзясятыя вяртаюцца: у сталіцы прайшоў фестываль старых магнітол. Удзельнікі спаборнічалі ў намінацыях на самую гучную, прыгожую і маленькую прылады. Быў паказаны і ўсім знаёмы тры сямёркі, вядомы ў народзе як тры сякеры. Узгадаць мінулае ўдалося і нашым карэспандэнтам.


Расказвае Аляксандр Палюховіч: У Анатоля магнітафон з'явіўся 3 месяцы таму. Ён набыў яго ў маскоўскага калекцыянера. Удзел у фестывалі прымае першы раз і спадзяецца стаць пераможцам у намінацыі лепшы гук з касеты. Каб атрымаць бездакорнае гучанне, рарытэту патрэбны асаблівы догляд.
Алюмініевы японец нібыта ад самога Юрыя Гагарына, адзіны ў Беларусі бумбокс тры дзявяткі нуль і магнітола Леаніда Брэжнева - калекцыі рэдкіх экземпляраў, паказаных на фестывалі, пазайздросціць любы прыхільнік рэтра.
Раней такі магнітафон з'яўляўся своеасаблівым сведчаннем матэрыяльнага дастатку. Яго можна было лёгка абмяняць на жыгулі шостай мадэлі. Сёння каштоўнасць рэтраэкспанатаў не такая. Але ўсё ж такі часам пад іх музыку моладзь танцуе брэйк-данс ці чытае бітбокс.
Тэрмін службы вінтажных бумбоксаў скончыўся больш за дваццаць гадоў таму. Але амаль кожная магнітола гучыць не горш за сучасны музычны цэнтр.
Як сцвярджаюць уладальнікі, вось такі дзядок можа даць фору сучаснай магнітоле, а некаторыя нават будуць гучаць у некалькі разоў лепш. Да рэтраэкспанату сёння можна нават падключыць Ipаd або мабільны тэлефон.
У 80-я такія магнітафоны былі толькі марай. Сёння - таксама, многія мадэлі - мара аматараў даўніны. Гэтак жа, як і патэфоны, праз некаторы час магнітолы канчаткова набудуць статус рарытэта - сведкі мінулай эпохі.