У сталіцы праходзяць спаборніцтвы па ролерспорце сярод дзяцей

19 мая 2013

Яны спрачаюцца ў хуткасці і спрыце на васьмі колахУ гэтыя хвіліны ў сталіцы праходзяць спаборніцтвы па ролерспорце сярод дзяцей. Самым малодшым удзельнікам усяго тры гады, а старэйшым не больш за 11. Антаніна Станкевіч нават пазайздросціла таму, як лёгка дзеці спраўляюцца з ролікамі.


 


Назва Неваляшка – вядома ж, умоўная. Так як без падзенняў тут не абыходзіцца. Але, нягледзячы на падзенні, здзёртыя калені і локці,  яны ўсё роўна падымаюцца і працягваюць бегчы далей. Воля да перамогі ў дзяцей не тое, што не горшая, нават лепшая  чым у дарослых, -  упэўнены трэнеры і бацькі.


7-гадовая Насця большую частку жыцця з ролікамі не расстаецца. А таму нядзіўна, што дзяўчынка трымаецца на 8-мі колах лепш за многіх дарослых. Побач – другая группа. Ім трэба прайсці паласу перашкод не толькі як мага хутчэй, але і без памылак.


Спаборніцтвы Неваляшка ўжо сталі традыцыйнымі для сталіцы. Праходзяць кожную вясну і восень: у пачатку сезона і перад закрыццём. А зімой дзеці трэніруюцца на закрытых пляцоўках. Самыя ўпартыя неваляшкі ўжо на наступным тыдні паедуць у Кіеў. Там адбудуцца міжнародныя спаборніцтвы сярод дзяцей. Лепшыя ролеры прадставяць Беларусь.