У сталіцы працягваецца тыдзень беларускай кухні

14 декабря 2013

Кафэ і рэстараны спаборнічаюць у гатаванні спецыяльных страў. Гэта своеасаблівая генеральная рэпетыцыя перад Новым годам і чэмпіянатам свету па хакеі ў Мінску.



Аляксей Кандраценка ацаніў на смак, чым нашы кухары будуць здзіўляць мінчан і гасцей сталіцы зусім хутка.


Суботнюю раніцу сям'я Пракапенка любіць праводзіць у кафэ. Трэцякласнік Мікіта, хоць і любіць матуліну ежу, але ад прысмакаў не адмаўляецца.


Сокі, кактэйлі, тарты і пірожныя. Такая разнастайнасць прыцягвае не толькі юных наведвальнікаў, але і іх бацькоў.


Побач з дзіцячым - кафэ для ўсёй сям'і. У лепшых беларускіх традыцыях. Каларытны інтэр'ер і рознакаларыйная ежа. Абноўлены аб'ект грамадскага харчавання адкрыўся пасля маштабнай рэканструкцыі вуліцы Ташкенцкай і сталічнага заапарка.


Месцазнаходжанне новага кафэ зручнае не толькі для наведвальнікаў заапарка, але і для аматараў спорту - не так далёка Чыжоўка-Арэна. Так што першая маштабная дэгустацыя пасля Новага года прыйдзецца на чэмпіянат свету па хакеі ў сталіцы ў маі 2014 года.


Пакуль мінскія кафэ спаборнічаюць паміж сабой не толькі якасцю, але і асартыментам.


Дарэчы, свабодных месцаў у мінскіх рэстаранах для тых, хто адзначае Новы год менавіта там, амаль не засталося. Тым жа, хто паспеў заказаць, святочная ноч будзе каштаваць ад 500 тысяч да 2 мільёнаў рублёў.