У сталіцы з'явілася таварыства ананімных абжор

5 июня 2013

Яно створана на базе праекта Бязважкасць. Праграма складаецца з 12 крокаў, доўжыцца каля 3 месяцаў. Удзельнікі праекта бясплатна наведваюць групы ўзаемадапамогі, творчыя майстар-класы, кансультацыі стыліста і дыетолага. Асаблівая ўвага надаецца псіхалагічнай дапамозе і запаўненню асабістых дзённікаў. Ахвотнікі скінуць лішнюю вагу ў праекце могуць прыняць удзел і завочна. За 2 сезоны Бязважкасці 26 чалавек у суме скінулі 3 сотні кілаграмаў.


Дарэчы, праект Бязважкасць збірае ананімных абжор па ўсёй Беларусі. Яго трэці сезон пачнецца ў наступным годзе. Новая група будзе складацца з 15 жанчын.