У сталіцы з'явіліся Дзяды Марозы - альпіністы

29 декабря 2013

Ён прыходзіць павіншаваць дзяцей не толькі праз дзверы, але часам і… праз вокны. У сталіцы з'явіліся Дзяды Марозы - альпіністы. Новая паслуга для тых, хто захоча нестандартна павіншаваць сваіх блізкіх, будзе каштаваць ад паўтара да трох мільёнаў рублёў.


Антаніна Станкевіч пазнаёмілася з Дзедам Марозам, які, нягледзячы на ўзрост, не баіцца ні вышыні, ні фізічных нагрузак. Акцёр Рускага тэатра Павел Еўтушэнка нават і не хавае свайго хвалявання. Быць Дзедам Марозам кожны год - справа прывычная для хлопца. Але ў ролі Дзеда Мароза - альпініста яму давядзецца быць упершыню. Тым больш што ці не адзінае, чаго баіцца Павел у гэтым свеце, - вышыня.


Задача зразумелая: трэба спусціцца з даху на шосты паверх. Менавіта там Дзеда Мароза чакаюць дзеці. Пакуль Павел паказвае альпінісцкія навыкі, дзеці хорам клічуць Дзеда Мароза.


Суправаджае Дзеда Мароза вопытны інструктар. У яго абавязкі ўваходзіць страхаваць навічкоў, падказваць, як правільна трымацца на альпінісцкіх вяроўках, і нават вырашаць недарэчнасці з людзьмі, якія могуць не зразумець такіх жартаў. Але такога, паводле слоў арганізатараў незвычайнай забавы, яшчэ ніколі не было.


На шостым паверсе Дзеда Мароза ўжо чакаюць дзеці. Далей ідзе стандартная праграма з віншаваннямі, падарункамі, карагодамі, танцамі і песнямі. Але ўражанняў ад незвычайнага з'яўлення хапае і ў дзяцей, і ў дарослых.


Такая паслуга ў сталіцы становіцца ўсё больш папулярнай. Дарэчы, кошт незвычайнай праграмы - ад паўтара да трох мільёнаў рублёў. Самыя высокія цэны, вядома ж, 31 снежня. І гэты дзень у Дзедаў Марозаў - альпіністаў ужо распісаны ледзь не па хвілінах.