У сталіцы пасля рамонту адкрылася круглая зала галоўнага паштамта

20 марта 2014
Сёння ў сталіцы пасля рамонту адкрылася круглая зала галоўнага паштамта. Дарэчы, за гэты час тут адбыліся значныя змяненні: сучасны інтэр'ер атрымала кліенцкая зала і службовыя памяшканні. Цяпер аддзяленне абсталявана сучаснымі мэбляй і тэхнікай, у адноўленым зале знайшлося месца і для паштовых сувеніраў. Пра адкрыццё цэнтральнага аддзялення паштовай сувязі Мінска - Наталля Кузьміцкая.

Гэты гадзіннік, адзін з самых дакладных не толькі ў Мінску, але і ва ўсёй краіне, візітная картка паштамта. Ён паказвае час у 40 гарадах свету, але сёння стрэлкі цыферблата пачнуць адлічваць і яшчэ адзін час, час новай гісторыі.
Пабудаваны ў далёкім пасляваенным 1955 годзе, сёння паштамт адзначае свой другі дзень нараджэння. Праз больш як паўгода ў новым стане ён сустракае сваіх першых наведвальнікаў.
Адначасова з захаваннем непаўторнага архітэктурнага стылю - унікальных вітражоў, арак, калон у кліенцкай зале - будаўнікі выкарыстоўвалі і сучасныя тэхналогіі.
Ірына Саксонава, генеральны дырэктар РУП Белпошта: Мы імкнуліся прадугледзець выгады і для кліентаў, і для аператараў, зрабілі больш даступнымі для кліентаў інтэрфейсы на нашых аплатна-даведачных тэрміналах. Пенсіі можна будзе атрымаць у любым аддзяленні паштовай сувязі.
Сімвалічна, што адзін з галоўных архітэктурных помнікаў сталіцы аднавілі напярэдадні правядзення ў сталіцы чэмпіянату свету па хакеі. Прасторная і прыгожая аперацыйная зала вельмі парадуе як жыхароў, так і гасцей сталіцы.
Сяргей Папкоў, Міністр сувязі і інфарматызацыі Беларусі: Кіраўнік адміністрацыі Ленінскага раёна прапанаваў уключыць будынак, вось гэта памяшканне, прыгожую залу ў стандарт наведвання турыстамі па маршруце вызначаным. Мы будзем прапрацоўваць гэта пытанне.
У абноўленай кліенцкай зале з'явілася месца і для пашыранага продажу паштовак, марак і сувеніраў. Цэнтральны стэнд адвялі пад паштовую прадукцыю са спартыўнай сімволікай, яе тут будуць прадаваць да канца хакейных спаборніцтваў.
У дзень паштамт наведвае каля 10 тысяч чалавек, а дзякуючы высокатэхналагічнай апрацоўцы карэспандэнцыі ў іншыя гарады і краіны аператыўна адпраўляецца каля тоны лістоў. Таму хакейныя заўзятары могуць быць упэўнены - прывітанні з Мінска дойдуць да адрасата своечасова.