Сёння ў сталіцы адкрыўся першы крызісны цэнтр для ахвяр хатняга насілля

3 мая 2014

Яго базай стаў тэрытарыяльны цэнтр Ленінскага раёна. Тут будуць аказваць сацыяльную падтрымку мамам з дзецьмі, а таксама пажылым людзям. У распараджэнні пастаяльцаў тры пакоі, кухня, душавая кабіна. Такое пражыванне будзе бясплатным, аднак часовым - толькі на 10 дзён. На працягу гэтага часу пацярпелым ад сямейнага насілля акажуць псіхалагічную і юрыдычную дапамогу.


Таццяна Радзевіч, дырэктар Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ленінскага раёна г. Мінска: Будзе міжведамаснае ўзаемадзеянне. Будуць падключаны службы РАУС, аховы здароўя, службы адукацыі і мы. Як толькі дзесьці з якой-небудзь службы паступае такі сігнал, мы звязваемся з пацярпелымі і прапаноўваем ім пасяліцца ў наш пакой.


Уже сёння, у дзень адкрыцця, у пакоі заселяцца першыя наведвальнікі.